НА ВОПЫЦЕ:

дапаможнік і натхненне для тых, хто хоча расказаць пра сябе і сваю справу, але не ведае, з чаго пачаць. Рэальны досвед ад рэальных людзей з Бабруйска!

"На вопыце" - гэта ютуб-серыял пра тое, як бабруйцы вырашылі стварыць і развіць свае медыя-ініцыятывы, блогі, старонкі ў сацсетках пра сваю справу, і што ў іх атрымалася. Серыял ахоплівае шэсць ініцыятываў. Усе яны вельмі розныя - гэта і блогі ў інстаграме на экалагічную, краязнаўча-гісторычную тэматыку, і старонка дабрачыннай арганізацыі, і нават ютуб-канал пра Бабруйск. Аўтары гэтых праектаў распавядаюць, як пачыналі, чаму лічаць сваю ідэю цікавай і патрэбнай гораду, што робяць, каб прыцягнуць падпісчыкаў, чытачоў і гледачоў, даюць парады тым, хто таксама задумваецца над развіццём і прасоўваннем сваёй ідэі, але не ведае, з чаго пачаць. Глядзіце, слухайце, натхняйцеся і не бойцеся распачаць справу, пра якую даўно марылі. 

Youtube-серыял "Открытый Бобруйск"

Нік і Віка, аўтары і вядоўцы youtube-канала “Бобруйск в прямом эфире” і серыяла “Открытый Бобруйск” дзеляцца досведам стварэння і прасоўвання відэа-кантэнта пра Бабруйск і бабруйцаў на youtube.
У гэтым выпуску аўтары распавядаюць, як прыйшла ідэя стварэння канала, як вызначыць мэтавую аўдыторыю youtube-праекта, і чаму гэта важна.  

У гэтым роліку Нік і Віка распавядаюць, як знаходзяць герояў і экспертаў для сюжэтаў, як загадзя можна зразумець, што тэма будзе цікавая гледачу, а відэа будуць каментаваць і дзяліцца ім з сябрамі.

Вядоўцы “Открытого Бобруйска” распавядаюць, з чаго пачынаецца сцэнар роліка, і чаму важна засяродзіцца на галоўным. Таксама Нік і Віка падзеляцца сваім досведам стварэння кантэнт-плана для youtube і радамі, як зрабіць добры стэндап.
Тут чытайце больш пра Ніка, якога бабруйцы даўно ведаюць як фатографа і відэографа. 
А тут - пра тое, як ствараўся "Открытый Бобруйск".

"Акадэмія 50+": Instagram-старонка

Святлана Красная і ейны муж Алег Красны вядомыя ў Бабруйску тым, што стварылі навучальны праект для людзей сталага ўзросту “Акадэмія 50+”. Святлана вядзе аднайменную старонку “Акадэміі” у Інстаграме. У гэтым выпуску яна дзеліцца досведам запуска сваёй справы і прасоўвання яе ў Інстаграме, а таксама распавядае, як вызначыць сваю мэтавую аўдыторыю і яе патрэбы.

Святлана Красная распавядае, што важна ўлічваць пры выбары тэмаў для публікацыяў у Інстаграме, якая інфармацыя будзе цікавая падпісчыкам, і як выбраць пляцоўку для публікацыі кантэнта.

У гэтым выпуску аўтарка і вядоўца Інстаграм-старонкі “Акадэміі 50+” распавядае, як падабраць канал камунікацыі са сваёй мэтавай аўдыторыяй, які від кантэнта падыдзе больш за ўсё менавіта для вашай ініцыятывы. І чаму важна не забывацца пра медыяпісьменнасць падчас прасоўвання сваёй ідэі ў сацыяльных сетках.

Экафестываль “ПикничОК”: Instagram-старонка

Юлія Саковіч, экаактывістка, ініцыятарка правядзення ў Бабруйску экафестываля “ПикничОК”. Юлія вядзе аднайменную старонку ў Інстаграме. Піша там бабруйчанка не толькі сцісла пра справы фестываля, але ў тым ліку ўвогуле пра экалогію. У гэтым выпуску Юлія распавядае, як вызначыць мэтавую аўдыторыю, дзе знайсці аднадумцаў і якая інфармацыя дазволіць прыцягнуць найбольш увагі да ідэі.

У гэтым сюжэце Юлія Саковіч працягвае дзяліцца досведам прасоўвання сваёй ідэі – рэгіянальнага экалагічнага фестываля. Бабруйчанка распавядае, як знайсці тэмы для Інстаграма, якія будуць цікавыя падпісчыкам, і чаму пры прасоўванні сваёй ідэі важныя эмоцыі і пачуцці.

У гэтым роліку стваральніца экафестываля “ПикничОК” распавядае, чаму яна выбрала Інстаграм для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй, а таксама як і дзеля чаго складаць кантэнт-план.
Тут чытайце развагі Юліі пра пластыкавыя кветкі.

"Паштоўкі з Бабруйска": Instagram-старонка

Віталь Мурашкевіч – аўтар блога “Паштоўкі з Бабруйска”. Летась Віталь распачаў весці блог у сацыяльнай сетцы “В Контакте”, а гэтым летам таксама і ў Інстаграме.
Віталь калекцыянуе паштоўкі з Бабруйска, як старыя, так і сучасныя. У сваім блогу ён выкладае фотаздымкі паштовак і распавядае пра іх розныя цікавосткі.
У рамках ютуб-серыяла “На вопыце” Віталь дзеліцца досведам вядзення і прасоўвання блога ў “В Контакте” і Інстаграме. У першым выпуску бабруец распавядае, як з'явілася ідэя аўтарскага блога, як выбраць тэму і ці магчыма весці і паспяхова прасоўваць блог па вузкай тэме. Аўтар тлумачыць, чаму вырашыў сыйсці з “В Контакте” і распачаць блог у Інстаграм.  

У гэтым выпуску Віталь распавядае, як вызначыць мэтавую аудыторыю блога, чым цікавяцца падпісчыкі старонкі "Паштоўкі з Бабруйска", як зрабіць якасны кантэнт і заахвоціць людзей да гістарычных тэмаў.

У гэтым сюжэце Віталь распавядае, як захаваць матывацыю да вядзення блога. Карысныя парады, як сістэматычна напаўняць інстаграм-старонку цікавым кантэнтам.
Тут чытайце нашае інтэрв'ю з Віталём.

"Справядлівая дапамога": Instagram-старонка

Максім Чарняк – дырэктар дабрачыннай установы “Справядлівая дапамога”. Гэтая арганізацыя дапамагае бяздомным і маламаёмасным бабруйцам, шматдзетным сем’ям і сіротам. Каб заставацца на сувязі з валанцёрамі і дабрачынцамі, Максім самастойна вядзе старонкі арганізацыі ў Інстаграме і іншых сацсетках.
У гэтым выпуску “На вопыце” Максім распавядае, хто з’яўляецца мэтавай аўдыторыяй “Справядлівай дапамогі”, чаму важна пісаць пра сваю дзейнасць і як змагацца са стэрэатыпамі.  

У гэтым выпуску Максім распавядае, які кантэнт падыдзе для сацыяльных сетак, дзе шукаць тэмы і чаму важна, каб падпісчыкі распавядалі пра сваю дабрачынную дзейнасць.

У гэтым сюжэце Максім Чарняк распавядае, чаму ён выбраў Інстаграм у той час як валанцёры вядуць старонкі “Справядлівай дапамогі” і ў іншых папулярных сацсетках, і дзеліцца досведам, як звярнуць увагу падпісчыкаў на свае публікацыі.

"Студдвиж: моладзевы Instagram-блог

Студдвиж – гэта онлайн-пляцоўка ў Інстаграме для вучняў старэйшых класаў і навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў Бабруйска. Гэта месца, дзе падлеткі могуць паскардзіцца, калі іх нешта бесіць, даведацца штосьці новае пра горад, а таксама падзяліцца сваімі поспехамі.
У гэтым выпуску аўтаркі блога – тры дзяўчыны з Бабруйска - Крысціна, Ксюша і Рэната – распавядаюць, з якімі страхамі яны сутыкаюцца пры вядзенні блога, і як іх пераадолець.  

У гэтым сюжэце аўтаркі блога дзеляцца сваім досведам перажывання цяжкасцяў. Што рабіць, калі планы ў каманды змяніліся, калі хтосьці “перагарэў” ідэяй весці блог, як захаваць блог і сяброўства.

У трэцім сюжэце ў рамках ютуб-серыяла “На вопыце” аўтаркі блога разважаюць пра працу ў камандзе, розны ўзровень адказнасці і матываюць для кожнай з удзельніц.

Міша Ларчанка: YouTUBE-блог

Міша Ларчанка – аўтар аднайменнага канала на YouTUBE. Блог для бабруйца – хобі і спосаб адпачыць ад працы. Міша – праграміст. За некалькі гадоў ягоны блог вырас да 34,3 тысяч падпісчыкаў. У першым выпуску Міша распавядае, як ён вызначыў мэтавую аўдыторыю для свайго канала, якімі характарыстыкамі адзначаюцца ягоныя падпісчыкі, і якую карысную інфармацыю можна атрымаць з каментароў. Міша дзеліцца досведам выбару мовы для свайго кантэнту і платформы для вядзення блога.

У гэтым выпуску Міша распавядае пра тое, як знаходзіць цікавыя для гледачоў тэмы і як з’яўляецца нецікавы кантэнт, які важны для аўтара. Блогер рэкамендуе пастаянна сачыць за каментарамі, камунікаваць са сваімі гледачамі і падпісчыкамі – менавіта яны могуць стаць крыніцай новых тэм і ідэй для кантэнта.

У трэцім выпуску цыклу Міша распавядае, чаму важна пазбягаць “гаворачай галавы”, як зрабіць свае відэа больш разнастайнымі і якая аптымальная працягласць аднаго выпуска. Блогер рэкамендуе глядзець англамоўных калег з вашай сферы, каб вучыцца новым фішкам і быць у трэндзе.

Домік "Собачье сердце": як у Instagram-блогу распавядаць пра бяздомных жывёлаў

Домік “Собачье сердце” дапамагае бяздомным сабакам Бабруйска знайсці новы дом. У Доміка – цікавая і прыгожая старонка ў Інстаграме . Адна з арганізатарак прытулку – бабруйчанка Валерыя – распавяла нам пра сакрэты вядзення блога на такую няпростую тэму як бадзяжныя жывёлы і валанцёрства. У першым сюжэце Валерыя распавядае, чаму для прасоўвання лепш працуе Інстаграм, хто з’яўляецца мэтавай аўдыторыяй Доміка “Собачье сердце”, і якія падзеі з жыцця бяздомных жывёлаў прывабліваюць найбольш падпісчыкаў.

У гэтым выпуску Валерыя распавядае, якія інструменты і які кантэнт выкарыстоўваецца для прасоўвання Інстаграм-блога Доміка “Собачье сердце”. Даведайцеся, як скласці кантэнт-план і чаму для грамадскай ініцыятывы важная зваротная сувязь.

З гэтага сюжэта вы даведаецеся, як падпісчыкі Інстаграм-блога “Собачье сердце” прыходзяць і дапамагаюць сабакам офлайн, як дзякуючы сторыс і reels шчанюкі знаходзяць свой дом і што выклікае рэакцыю аўдыторыю. Галоўнае – не баяцца пачынаць весці свой блог, распавядаць пра тое, што вам цікава. І, магчыма, менавіта ваш блог стане самым папулярным у Бабруйску.

Мікіта Бялевіч: TikTok-блог "Годная музыка"

Мікіта Бялевіч – ужо вядомы ў Беларусі блогер, аўтар TikTok_а пра беларускую музыку. У гэтым відэа Мікіта дзеліцца сваёй гісторыяй, як ён раптоўна патрапіў у TikTok і пачаў весці акаунт "Годная музыка" . Блогер дае карысныя парады, якіх лепш прытрымлівацца пры стварэнні акаўнта ў TikTok. Як паказвае асабісты досвед Мікіты, акаунт, фармат і нават тэхніка - гэта не галоўнае. А што галоўнае? Глядзі відэа, стаў падабайку і каментуй!

У гэтым відэа Мікіта распавядае, як знайсці цікавыя тэмы для стварэння TikTok кантэнта. Галоўнае разумець, што ты робіш, для каго ты робіш, што такое TikTok-фармат і чым ён адрозніваецца ад іншых фарматаў. На думку Мікіты, калі ты будзеш якасна рабіць тое, што табе гарыць і адгукаецца, то твая аудыторыя цябе знойдзе. Падрабязныя парады і рэкамендацыі глядзі ў відэа!

TikTok - пляцоўка для хуткага кантэнту. Уяві, ты гартаеш стужку па 30-50 сек, табе лёгка ўтрымаць увагу, і тут раптам пачынаецца відэа на некалькі хвілінаў... Самае важнае - гэта першыя кадры ці словы. Рабі рознае і па-рознаму, не бойся рызыкаваць, будзь сабой У гэтым відэа Мікіта дае тэхнічныя рэкамендацыі па стварэнні кантэнта для TikTok. Глядзі відэа, стаў падабайку, падпісвайся і каментуй!

"Асин бложик": блог пра бяздомных жывёлаў на розных платформах

Бабруйчанка Ася – вядомая ў горадзе мастачка і зоаабаронца, а таксама аўтарка тэлеграм-канала і Інстаграм-блога “Асин бложик” . Таксама Ася вядзе старонку ў Фэйсбуку . Ва ўсіх сацсетках Ася піша пра зоаваланцёрства, а таксама шчыра распавядае пра сваё жыццё і досвед мацярынства, калі ты ў інвалідным вазку. У першым выпуску Ася распавядае, як з’явілася ідэя стварэння блога, як выбраць сацыяльную сетку і дзе шукаць новыя тэмы для публікацыяў.

Як весці блог без кантэнт-плана ў стылі “лайф”? У гэтым відэа Ася распавядае, чаму ў яе не атрымліваецца прытрымлівацца кантэнт-плана, якія фота і відэа яна выбірае для свайго блога і як прыцягнуць увагу аўдыторыі.

У апошнім сюжэце Ася дзеліцца досведам прыцягнення дапамогі праз Інстаграм-блог, а таксама распавядае, як вызначыць эфектыўнасць кантэнта і захаваць матывацыю для вядзення блога.

Designed with ‌

Free Web Builder Software